PR:Салідарнасць з расейскімі НДА якiя церпяць пераслед! Эколагі і праваабаронцы гэта не "замежныя агенты"!

From Nuclear Heritage
Jump to: navigation, search

Прэс-рэліз
Аўторак, 8 Ліпеня 2014
Для неадкладнага апублікавання


Салідарнасць з расейскімі НДА якiя церпяць пераслед!

Эколагі і праваабаронцы гэта не "замежныя агенты"!

РАСІЯ / ЕЎРОПА - Актывісты і арганізатары Nuclear Heritage Network выказваюць сваю салідарнасць з НДА, якія ў цяперашні час пераследуюцца ў Расеі як "замежныя агенты". Сёння «Гуманістычны Рух Моладзі" (ГРМ) паўстае перад судом інспіраваўным расейскай сакрэтнай службай ФСБ (былы КДБ), у якім ГРМ класіфікуецца як "замежны агент". Ўсё шырэй і шырэй, на ўсе новыя і новыя пласты расейскага грамадства ўзмацняецца ціск, выкліканы заканадаўчым вызначэннем "замежны агент", якое становіцца інструментам падаўлення, выкарыстоўваецца каб прымусіць замаўчаць любую НДА, вызначаную дзяржавай, як "палітычную" і якое атрымлiвае падтрымку ў выглядзе ахвяраванняў або грантаў з-за мяжы. Расейскія праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць Закон, які ўступае ў супярэчнасць з асноўнымі правамі, гарантаванымі канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі.

Некалькі арганізацый, што крытыкавалі атамную палітыку буйных расійскіх кампаній і ўрада былі ў цэнтры ўвагі ўладаў ўжо больш за год. Нядаўна "Экаабарона" - экалагічная НДА, распачаўшая паспяховую кампанію супраць Балтыйскай АЭС пад Калінінградам, была аб'яўлена "замежным агентам" рашэннем Міністэрства Юстыцыі Расіі. Яе дзейнасць і асветніцкая праца сталі падставай для гэтага вызначэння. Некалькі гадоў таму яны, сумесна з гуртамі з іншых краін, спынілі транспарціроўку адходаў ўрану з некалькіх еўрапейскіх краін у Расію.

Актывісты ГРМ таксама былі ўцягнутыя ў анты-ядзерныя прооекты і ўдзельнічалі ў праграмах і мерапрыемствах, арганізаваных у рамках "Nuclear Heritage Network". Акрамя таго, два прадстаўнікі гэтай праваабарончай арганізацыі маюць мандаты ў рэгіянальным Камітэце Грамадскага Кантролю і актыўна аглядаюць турмы, настойваючы на паляпшэнні становішча зняволеных. У якасці членаў гэтага камітэта па законе яны маюць права на доступ у турмы ў любы час, каб пагаварыць з вязнямі і паведамляюць аб выніках ў адпаведныя органы, установы і грамадскасці. Паколькі гэтыя дзеянні прывялі да рэальныч змен на практыцы ў некаторых турмах, адміністрацыя і кіраўніцтва ў сістэме месцаў пазбаўлення волі зусім не радая такой актыўнасці.

"Актывісты, якія спрабуюць адзначыць недахопы грамадства - няхай гэта будзе пытанні правоў чалавека, экалагічныя, сацыяльныя ці іншыя аспекты - не з'яўляюцца "замежнымі агентамі", сцвярджае Джына Бек, актывіст Nuclear Heritage Network. "Іх праца мае важнае значэнне для абароны навакольнага асяроддзя і грамадства. Гэтыя дзеянні не павінны быць пакараныя, а павінны толькі вітацца ўладамі, таму што у многіх выпадках яны вырашаюць задачы, з якімі, на самрэч, ўрад не ў стане разабрацца".

Прававое вызначэнне "замежны агент" было ўведзена ў Расіі ў 2012 годзе пасля хвалі крытыкі з нагоды парушэнняў падчас апошнiх прэзідэнцкіх выбараў. Было бачна, што НДА згулялі важную ролю ў маніторынгу выбараў, збіраючы выпадкі маніпуляцый і інфармуючы грамадскасць. Закон аб "замежных агентах" накіраваны на няўрадавыя арганізацыі, якія карыстаюцца падтрымкай з-за мяжы. Дзякуючы эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Расіі, праца, у рамках якой крытыкуецца існы стан спраў, часта залежыць ад падтрымкі рухаў і груп, якія ажыццяўляюць гэтую працу, з-за мяжы. Другім крытэрыем для таго, каб быць запісаным у "замежныя агенты", з'яўляецца "палітычная дзейнасць", пры гэтым вызначэнне дадзенага паняцця зусім адвольна трактуецца рознымі расейскімі дзяржструктурамі.

Выпадак з Гуманістычным Рухам Моладзі з'яўляецца асаблівым, паколькі, Мінюст Расіі ў судзе ўпершыню адхіліў абвінавачванне НДА, у тым, што яно з'яўляецца "замежным агентам". На самай справе яны нават выказалі сумневы ў сапраўднасці доказаў абвінавачвання. Гэта грунтуецца на "экспертызе" спецыяліста-лінгвіста, які сцвярджаў, што падставай з'яўляюцца "неаднаразовыя згадкі паняцці «свабоды», а таксама патрабаванні захавання “правоу чалавека" мае ў «Маладзёвай праваабарончай газеце» ГРМ, якія з'яўляюцца "схаваным заклікам да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і гвалтоўнага разбурэння цэласнасці Расійскай Федэрацыі". Міністэрства юстыцыі не стала прытрымлівацца гэтага, відавочна, "творчага" аналізу экспертызы абвінавачвання.

"Nuclear Heritage Network" з'яўляецца міжнароднай неафіцыйнай сеткай антыядзерных актывістаў "грассруутс" груп і арганізацый па ўсім свеце. Яе мэта - падтрымка анты-ядзерных актывістаў па ўсім свеце. Для дасягнення гэтага сетка дае магчымасць камунікацыі, шматмоўныя інфармацыйныя матэрыялы па Антыядзерным тэмах на мясцовым узроўні і арганізуе міжнародных сустрэчы для каардынацыі і сумесных дзеянняў. "Nuclear Heritage Network" забяспечвае базу для ўзмацнення і большай эфектыўнасці анты-ядзернай дзейнасці і дазваляе сваім актывістам праводзіць у жыццё сумесныя праекты, выкарыстоўваючы рэсурсы NHN.


Заўвагі да журналістаў і рэдактараў:
Вы можаце звязацца з намі, калі ў вас ёсць пытанні, для інтэрв'ю, для атрымання даведачнай інфармацыі, з просьбай прадаставіць фотаматэрыялы па антыядзернай дзейнасці праз стацыянарны тэлефон +49 3431 5894177 або па электроннай пошце "media AT nuclear-heritage DOT net"[1].

Больш падрабязная інфармацыя на англійскай мове:


--

Nuclear Heritage Network
Am Bärental 6
D-04720 Döbeln
GERMANY

website: http://nuclear-heritage.net
email: contact AT nuclear-heritage DOT net[1]

phone: +49 3431 5894177

Skype: projekthaus.mannsdorf
(available only during office hours)

Jabber/XMPP: network.office - domain: jabber.ccc.de
(available only during office hours)

opening hours: Wednesdays at 2-4 PM CET


This media release has been provided by the "Nuclear Heritage Network". It is an international network of anti-nuclear activists. This informal alliance supports the worldwide anti-nuclear work. The Nuclear Heritage Network is no label, has no standard opinion and no representatives. All activists of the network speak for themselves or for the groups they represent.


  1. For protection against automatic email address robots searching for addresses to send spam to them this email address has been made unreadable for them. To get a correct mail address you have to displace "AT" by the @-symbol and "DOT" by the dot-character (".").

Personal tools
Emergency Alert